Ці заява пра намер паступова выйсьці з палітыкі аслабіць Мэркель?
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
31.10.2018 15:43
Канцлер аб’явіла, што яна ня будзе балятавацца на выбарах старшыні яе партыі (CDU).
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркельhttps://commons.wikimedia.org/Foto: Michael Lucan, Lizenz: CC-BY-SA 3.0, CC BY-SA 3.0,
На сайце niezalezna.pl тэма паступовага выхаду з палітыкі канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель. Па словах яе самой, гэта не павінна аслабіць яе пазыцыю на міжнародных перамовах.
«Я веру, што нічога не памянялася ў пазыцыі па перамовах падчас міжнародных сустрэч», – заявіла Мэркель на прэс-канфэрэнцыі з прэзыдэнтам Эгіпету Абдэлем Фатахам аль-Сісі. «Можна сказаць, што ў мяне нават будзе больш часу, я змагу сканцэнтравацца на маёй працы кіраўніка ўраду» – дадала нямецкі палітык.
Нагадаем, у панядзелак, празь дзень пасьля парлямэнцкіх выбараў у нямецкім Гесэне, Ангела Мэркель аб’явіла, што яна ня будзе балятавацца на выбарах старшыні яе партыі CDU падчас зьезду групоўкі ў сьнежні гэтага году. Такім чынам цяперашні тэрмін паўнамоцтваў на гэтай пасадзе будзе для яе апошнім. Заявіла таксама, што пасьля заканчэньня тэрміну паўнамоцтваў парлямэнту ў 2021 годзе яна не зьбіраецца змагацца за ніводную важную палітычную пасаду, а ў выпадку датэрміновых парлямэнцкіх выбараў на будзе балятавацца на пасаду канцлера.
niezalezna.pl/нг