Турцыя патрабуе сумленнага расьсьледаваньня забойства журналіста
Па гэтай справе ў Стамбуле сустрэліся пракуроры Саудаўскай Арабіі й Турцыі.
Турцыя заклікала да сумленнага расьсьледаваньня забойства журналіста Джамаля Хашокджы. Па гэтай справе ў Стамбуле сустрэліся пракуроры Саудаўскай Арабіі й Турцыі. Сьледчыя плянавалі сумесны вобшук саудаўскага консульства, дзе быў забіты журналіст.
Міністар замежных спраў Турцыі Мэўлют Чавушаглу выказаў надзею на сумленнае супрацоўніцтва паміж пракурорамі. Ён падкрэсьліў, што праўда аб забойстве журналіста павінна быць раскрытая.
Нагадаем, улады ў Рыядзе арыштавалі дагэтуль 18 чалавек, у тым ліку саудаўцаў, якія ўвайшлі ў консульства ў Стамбуле ў часе, калі там знаходзіўся журналіст.
Паводле саудаўскай пракуратуры, сабраныя турэцкімі службамі доказы сьведчаць пра тое, што забойства журналіста было заплянаванае. Раней улады ў Рыядзе заяўлялі, што сьмерць Хашокджы адбылася ў выніку бойкі.
Нагадаем, журналіст, які крытыкаваў улады Саудаўскай Арабіі быў забіты ў саудаўскім консульстве ў Стамбуле 2 кастрычніка.
Саудаўская Арабія заяўляе, што каралеўская сям'я ня мела ніякага дачыненьня да забойства. Улады ў Рыядзе таксама пераконваюць, што ня ведаюць, дзе знаходзіцца цела забітага.
аз