Папа Рымскі папрасіў прабачэньня ў моладзі
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
28.10.2018 13:00
Папа Рымскі падкрэсьліў, як важна навучыцца выслухоўваць бліжняга, перад тым як пачаць вяшчаць самому.
Папа Рымскі ФранцішакPAP/EPA/CLAUDIO PERI
Пантыфік заявіў, што вера ня можа грунтавацца выключна на формулах дактрыны, бо ў такім выпадку яна ня будзе адгукацца ў маладых сэрцах.
Францішак адслужыў урачыстую імшу ў ватыканскай базыліцы падчас заканчэньня сыноду, прысьвечанаму моладзі.
Папа Рымскі падкрэсьліў, як важна навучыцца выслухоўваць бліжняга, перад тым як пачаць вяшчаць самому. Пантыфік назваў гэтую здольнасьць апостальствам духа: «Ад імя дарослых хачу сказаць усім маладым людзям: прашу прабачэньня за тое, што мы вас не слухалі, за тое, што мы запаўнялі вашыя вушы, а не сэрцы».
Пасьля богаслужэньня быў зачытаны ліст Айцоў Сыноду да моладзі, у якім яны заклікалі маладых людзей, нягледзячы на духоўныя грахі, не губляць даверу да каталіцкай царквы.
эж