Logo Polskiego Radia
Print

Расея баіцца амэрыканскіх ракет у Польшчы

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 26.10.2018 16:11
Хваляваньне Масквы выклікала заява прэзыдэнта ЗША аб магчымы выхадзе Злучаных Штатаў з дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой далёкасьці.
wikimedia commons/public domain

Расея баіцца амэрыканскіх ракет у Польшчы, пераконвае Rzeczpospolita.
Масква ўпэўнена, што неўзабаве на тэрыторыі Польшчы зьявяцца амэрыканскія баявы ракеты з ядзернай боегалоўкай. Хваляваньне Масквы выклікала заява прэзыдэнта ЗША Дональд Трампа аб магчымы выхадзе Злучаных Штатаў з дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой далёкасьці, падпісанай яшчэ ў 1987 годзе 40-вым прэзыдэнтам ЗША Рональдам Рэйганам і кіраўніком СССР Міхаілам Сяргеівічам Гарбачовым.
Паводле тагачасным дамоўленасьцям было зьнішчана 2600 ракет, радыюс дзейнасьці якіх ад 500 да 5500 кілямэтраў. Дамова 1987 года не датычылася ракет, якія знаходзіліся на ваенных караблях абедзьвюх дзяржаў.
У канцы 1980-ых гадоў адмова ад выкарыстаньня дадзенага тыпу ракет віталася краінамі Эўропы, яны перасталі баяцца таго, што тэрыторыі іх краін стануць полем бітвы дзьвюх магутных дзяржаў.
Некаторыя экспэрты, тлумачаць заявы Трампа аб выхадзе з гэтага пагадненьня, яго жаданьнем аб супольным зь Расеяй прыцягненьні ў дамову Кітайскай Народнай Рэспублікі. У Кітаі налічваецца каля тысячы ракет сярэдняй далёкасьці – дадзены тып узбраеньняў зьяўляецца асновай ядзернага патэнцыялу КНР.
Мяркуецца, што Дональд Трамп уздыме гэтае пытаньне 11 лістапада падчас спатканьня зь Уладзімерам Пуціным на адзначэньні 100-годзья заканчэньня Першай сусьветнай вайны ў Парыжы.

Масква ўпэўнена, што неўзабаве на тэрыторыі Польшчы зьявяцца амэрыканскія баявы ракеты з ядзернай боегалоўкай, пераконвае Rzeczpospolita.

Хваляваньне Масквы выклікала заява прэзыдэнта ЗША Дональд Трампа аб магчымы выхадзе Злучаных Штатаў з дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой далёкасьці, падпісанай яшчэ ў 1987 годзе 40-вым прэзыдэнтам ЗША Рональдам Рэйганам і кіраўніком СССР Міхаілам Сяргеевічам Гарбачовым.

Паводле тагачасным дамоўленасьцям было зьнішчана 2600 ракет, радыюс дзейнасьці якіх ад 500 да 5500 кілямэтраў. Дамова 1987 года не датычылася ракет, якія знаходзіліся на ваенных караблях абедзьвюх дзяржаў.

У канцы 1980-ых гадоў адмова ад выкарыстаньня дадзенага тыпу ракет віталася краінамі Эўропы, яны перасталі баяцца таго, што іх тэрыторыі стануць полем бітвы дзьвюх магутных дзяржаў.

Некаторыя экспэрты, тлумачаць заявы Трампа аб выхадзе з гэтага пагадненьня, яго жаданьнем аб супольным зь Расеяй прыцягненьні ў дамову Кітайскай Народнай Рэспублікі. У Кітаі налічваецца каля тысячы ракет сярэдняй далёкасьці – дадзены тып узбраеньняў зьяўляецца асновай ядзернага патэнцыялу КНР.

Мяркуецца, што Дональд Трамп уздыме гэтае пытаньне 11 лістапада падчас спатканьня зь Уладзімерам Пуціным на адзначэньні 100-годзья заканчэньня Першай сусьветнай вайны ў Парыжы.

Rzeczpospolita/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт