З суботы на нядзелю Эўразьвяз пераставіць стрэлкі гадзіньніка
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
26.10.2018 11:03
На летні час краіны вернуцца, магчыма, апошні раз 31 сакавіка 2019 году.
pixabay.com/CC0
З суботы на нядзелю Эўразьвяз пераставіць стрэлкі гадзіньніка.
На летні час краіны вернуцца, магчыма, апошні раз 31 сакавіка 2019 году.
У цэлым Эўразьвязе на летні час пераходзяць у апошнюю нядзелю кастрычніка, а на летні час – у апошнюю нядзелю сакавіка.
Неўзабаве гэта можа памяняцца. У верасьні Эўрапейская камісія падрыхтавала законапраект у справе адмены сэзоннага пераводу гадзіньнікаў. У грамадзкіх кансультацыях, удзел у якіх прынялі 4,6 млн чалавек, 84% апытаных падтрымалі адмену зьмены часу.
Праект ЭК аднак не азначае, што зьмена часу напэўна зьнікне. Сваю згоду павінны даць краіны ЭЗ і Эўрапейскі парлямэнт. ЭК хоча, каб кожная чалецкая краіна паведаміла да красавіка 2019 году пра намер сталага выкарыстаньня летняга ці зімовага часу.
Апошняя абавязковая зьмена часу на летні адбылася б 31 сакавіка 2019 году. Потым чалецкія краіны, якія захочуць перайсьці на зімовы час, маглі б апошні раз яго ўвесьці 27 кастрычніка 2019 году. Пасьля гэтай даты сэзонная зьмена часу была б немагчымай. Каб гэты плян быў рэалізаваны, зьмены ў заканадаўстве ЭЗ павінны быць уведзены да сакавіка будучага году.

ав