У выніку аварыі эскалятара ў Рыме шпіталізаваныя 20 расейскіх заўзятараў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
24.10.2018 13:31
Паводле рымскай пажарнай службы, эскалятар сарваўся з-за таго, што п'яныя заўзятары скакалі на ім.
У выніку аварыі эскалятара ў Рыме шпіталізаваныя 20 расейскіх заўзятараў.PAP/EPA/ETTORE FERRARI
Рым: у выніку аварыі эскалятара шпіталізаваныя 20 расейскіх заўзятараў
Паводле рымскай пажарнай службы, эскалятар сарваўся з-за таго, што п'яныя заўзятары скакалі на ім.
20 чалавек, у тым ліку сем сур'ёзна, былі параненыя ў выніку аварыі эскалятара ў рымскім мэтро. Большасьць пацярпелых, гэта расейскія заўзятары, якія прыехалі ў італьянскую сталіцу на матч маскоўскага клюбу ЦСКА й „Ромы” ў рамках Лігі чэмпіёнаў УЭФА.
Аварыя адбылася ўвечары на станцыі „Рэспубліка”(Repubblica). Паводле рымскай пажарнай службы, эскалятар сарваўся, хутчэй за ўсё, з-за таго, што п'яныя заўзятары скакалі на ім. У момант аварыі на лесьвіцы знаходзіліся каля 80 чалавек.
Пацярпелыя былі дастаўлены ў рымскія бальніцы. У многіх – пераломы ніжніх канцавін.
аз