Logo Polskiego Radia
Print

Летувісы затрымалі беларуса на аўтамабілі з дыпляматычнымі нумарамі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.10.2018 11:17
Пад заднімі сядзеньнямі, у тэхналягічных нішах мытнікі знайшлі больш за 5 700 пачкаў цыгарэт.
Летувіскія мытнікі даглядаюць аўтамабіль Volvo S 80Летувіскія мытнікі даглядаюць аўтамабіль Volvo S 80фота: Мытная служба Летувіскай Рэспублікі

Летувіскія мытнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі, які ехаў на аўтамабілі Volvo S 80 з дыпляматычнымі нумарамі й быў упэўнены, што праверкі ня будзе.

Здарэньне адбылося 19 кастрычніка ў пункце пропуску «Мядзінінкай» на беларуска-летувіскай мяжы. Якраз дыпляматычныя нумары й зьвярнулі ўвагу мытнікаў, якія прыглядзеліся да аўтамабіля. Пад заднімі сядзеньнямі, у тэхналягічных нішах мытнікі знайшлі больш за 5 700 пачкаў цыгарэт.

Мытня зрабіла запыт у МЗС Летувы й атрымала адказ, што грамадзянін Беларусі В. Б. ня мае дыпляматычнага статусу, а дыпляматычныя нумары ня дзейнічаюць. Праводзіцца расьсьледаваньне. Аўтамабіль і кантрабандны груз затрыманыя.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт