Ватыкан кананізаваў Папу Рымскага Паўла VI
Пантыфіка Паўла VI, які займаў Сьвяты прастол з 1963 па 1978 год, у нядзелю, 14 кастрычніка, афіцыйна прылічылі да ліку сьвятых.
Да ліку сьвятых Каталіцкага касьцёлу таксама былі прылічаныя шэсьць іншых людзей, сярод якіх – сьвятары, манашкі й адзін сьвецкі.
Папа Павел VI (мірскае імя Джавані Манціні) нарадзіўся 26 верасьня 1897 году й памёр 6 жніўня 1978-га. Ён быў 262-м пантыфікам Рыма-каталіцкага касьцёлу, да гэтага – міланскім арцыбіскупам.
Павел VI – першы Папа з пачатку XIX стагодзьдзя, які зьдзейсьніў візыт за межы Італіі, а таксама першы Папа, які наведаў пяць кантынэнтаў.
Пасьля абраньня Папам Павел VI давёў да лягічнага канца пачаты яго папярэднікам Ватыканскі сабор і да сьмерці сачыў за падрыхтоўкай саборных дакумэнтаў. У 1965 годзе ён заснаваў Сынод біскупаў.
Акрамя таго, быў вядомы выданьнем сваіх энцыклік – аб цэлібаце й аб кантролі над нараджальнасьцю. Падчас пантыфікату Паўла VI былі ўнесеныя істотныя зьмены ў набажэнства, якія ўключалі дазвол на выкарыстаньне нацыянальных моў, дазвол сьвятару зьдзяйсьняць набажэнства тварам да народа, некаторыя тэкставыя зьмяненьні й інш. Былі таксама ўнесеныя зьмены ў агульны рымскі каляндар сьвятых.

радыё ватыкана/корреспондент/вс