Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Украіны падпісаў закон аб гендэрнай роўнасьці ў арміі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 12.10.2018 15:01
Ва ўзброеных сілах Украіны служыць і працуе больш за 55 тысяч жанчын, зь іх 25 тысяч – у статусе вайскоўцаў.
Прэзыдэнт Украіны Пятро ПарашэнкаПрэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнкафота: афіцыйны профіль прэзыдэнта Ўкраіны ў сетцы Twitter

Прэзыдэнт Украіны падпісаў закон аб гендэрнай роўнасьці ў арміі
Новы закон гарантуе мужчынам і жанчынам роўныя магчымасьці ў ваеннай службе і роўны доступ да пасадаў і званьняў.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ аб забесьпячэньні роўных правоў і магчымасьцяў жанчын і мужчын пры праходжаньні ваеннай службы ва ўзброеных сілах Украіны і іншых ваенных фармаваньнях.
«Рэалізацыя закона будзе спрыяць павышэньню ўзроўню прававой абароны ваеннаслужачых жанчын, павелічэньня колькасьці жанчын на ваеннай службе, у прыватнасьці на вышэйшых ваенных пасадах», – паведамляецца ў пятніцу, 12 кастрычніка, на афіцыйным сайце кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.
Новы закон гарантуе роўныя магчымасьці асобам абодвух палоў пры заключэньні кантракта аб праходжаньні ваеннай службы. Акрамя таго, жанчынам гарантаваныя роўны доступ да пасадаў і вайсковых званьняў, а таксама роўная ступень адказнасьці пры выкананьні службовых абавязкаў.
Раней украінскі прэзыдэнт паведамляў, што ва ўзброеных сілах Украіны служаць і працуюць больш за 55 тысяч жанчын, зь іх 25 тысяч – у статусе вайскоўцаў.
паводле dw.com/эж


Новы закон гарантуе мужчынам і жанчынам роўныя магчымасьці ў ваеннай службе і роўны доступ да пасадаў і званьняў.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ аб забесьпячэньні роўных правоў і магчымасьцяў жанчын і мужчын пры праходжаньні ваеннай службы ва ўзброеных сілах Украіны і іншых ваенных фармаваньнях.

«Рэалізацыя закона будзе спрыяць павышэньню ўзроўню прававой абароны ваеннаслужачых жанчын, павелічэньня колькасьці жанчын на ваеннай службе, у прыватнасьці на вышэйшых ваенных пасадах», – паведамляецца ў пятніцу, 12 кастрычніка, на афіцыйным сайце кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

Новы закон гарантуе роўныя магчымасьці асобам абодвух палоў пры заключэньні кантракта аб праходжаньні ваеннай службы. Акрамя таго, жанчынам гарантаваныя роўны доступ да пасадаў і вайсковых званьняў, а таксама роўная ступень адказнасьці пры выкананьні службовых абавязкаў.

Раней украінскі прэзыдэнт паведамляў, што ва ўзброеных сілах Украіны служыць і працуе больш за 55 тысяч жанчын, зь іх 25 тысяч – у статусе вайскоўцаў.

паводле dw.com/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт