Летува легалізавала мэдычную марыхуану
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        11.10.2018 18:01
                    
                                 
                
                
                    За прыняцьцё дадзенага рашэньня прагаласавала большасьць дэпутатаў парлямэнту.
                
                
                    
                        
Foto: pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Ініцыятарам легалізацыі мэдычнай марыхуаны быў дэпутат Мыколас Маяўскас з кансэрватыўнай партыі "Саюз Айчыны - Летувіскія хрысьціянскія дэмакраты".
Дэпутат назваў прынятае парлямэнтам рашэньне гістарычным. «Летува далучылася да групы тых краін Эўрапейскага Зьвязу, якія хочуць забясьпечыць як мага лепшае лячэньне для хворых у крытычным стане», - зазначыў Маяўскас. Дэпутат нагадаў, што мэдычная марыхуана выкарыстоўваецца пры лячэньні рака, расьсеянага склерозу і СНІДу. Дэпутату спатрэбіўся год, каб пераканаць іншых парлямэнтароў Летувы ў тым, што марыхуана памылкова асацыюецца з наркотыкамі ды стымулятарамі.
Дэпутатка з кіроўнай партыі "Саюз фэрмэраў і Зялёных" Віргіньня Вінгрыене зазначыла, што рашэньне парлямэнта адкрывае шлях да выкарыстаньня марыхуаны ў тэрапэўтычных мэтах. Таксама ў Летуве разьлічваюць, што дадзеная расьліна спрычыніцца да пошуку вырашэньня, як зьменшыць боль пацыентаў без дапамогі хімічных рэчываў. 
Мэдычная марыхуана даступная ў многіх эўрапейскіх краінах. Сярод іх Чэская Рэспубліка, Фінляндыя, Партугалія, Гішпанія, Нідэрлянды, Славэнія, Нямеччына ды Грэцыя. Летась падобнае рашэньне прынялі ў  Польшчы.
ПР/юл