Logo Polskiego Radia
Print

Вязень Крамля змагаецца за жыцьцё

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.10.2018 12:32
Пасьля 145 дзён галадоўкі ў расейскай калёніі Алег Сянцоў апынуўся на мяжы жыцьця.
фота са старонкі ў Фэйсбуку "Спасти Олег Сенцов! Rescue Oleg Sentsov"

Rzeczpospolita
Вязень Крамля змагаецца за жыцьцё
Пасьля 145 дзён галадоўкі ў расейскай калёніі Алег Сянцоў апынуўся на мяжы жыцьця. У яго сур’ёзныя праблемы з ныркамі і сэрцам, адсутнасьць ежы парушыла працу страўніка. Пра гэта інфармуе адвакат Дзьмітрыя Сянцова Дзьмітры Дэнзэ.
Кіраўніцтва калёніі паставіла ўльтыматум – альбо вязень пачне есьці, альбо яго будуць карміць прымусова.
Расейскія ўлады не ўтойваюць радасьці па прычыне спыненьня галадоўкі. У Маскве кажуць, што жыцьцю рэжысэра нічога не пагражае і супакойвае, што сытуацыя пад кантролем. Намесьнік кіраўніка Фэдэральнай турэмнай службы Валеры Максіменка ў аўторак нават заявіў, што Сянцоў пачаў пісаць сцэнар для фільму пра жыцьцё ў калёніі. Сытуацыя нетыповая, бо высокага рангу чыноўнік расказвае пра далейшыя жыцьцёвыя пляны «тэрарыста», які прыгавораны да 20 гадоў турмы.
Праўрадавыя расейскія аналітыкі не ўтойваюць, што вызваленьня Сянцова залежыць ад асабістага рашэньня Пуціна. Яны таксама мяркуюць, што яно ня будзе прынятае ў бліжэйшым часе. «Вакол тэмы адбываецца шмат шуму. На Расею моцна ціснуць звонку. Масква ніколі ня зробіць гэтага пад ціскам», – гаворыць палітоляг Аляксей Мухін, прыхільнік Крамля.

Rzeczpospolita

У яго сур’ёзныя праблемы з ныркамі і сэрцам, адсутнасьць ежы парушыла працу страўніка. Пра гэта інфармуе адвакат Алега Сянцова Дзьмітры Дэнзэ.

Кіраўніцтва калёніі паставіла ўльтыматум – альбо вязень пачне есьці, альбо яго будуць карміць прымусова.

Расейскія ўлады не ўтойваюць радасьці па прычыне спыненьня галадоўкі. У Маскве кажуць, што жыцьцю рэжысэра нічога не пагражае і супакойваюць, што сытуацыя пад кантролем. Намесьнік кіраўніка Фэдэральнай турэмнай службы Валеры Максіменка ў аўторак нават заявіў, што Сянцоў пачаў пісаць сцэнар для фільму пра жыцьцё ў калёніі. Сытуацыя нетыповая, бо высокага рангу чыноўнік расказвае пра далейшыя жыцьцёвыя пляны «тэрарыста», які прыгавораны да 20 гадоў турмы.

Праўрадавыя расейскія аналітыкі не ўтойваюць, што вызваленьня Сянцова залежыць ад асабістага рашэньня Пуціна. Яны таксама мяркуюць, што яно ня будзе прынятае ў бліжэйшым часе. «Вакол тэмы адбываецца шмат шуму. На Расею моцна ціснуць звонку. Масква ніколі ня зробіць гэтага пад ціскам», – гаворыць палітоляг Аляксей Мухін, прыхільнік Крамля.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт