Усё больш нямецкіх пэнсіянэраў жывуць за межамі краіны
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
06.10.2018 13:07
Акрамя пэнсіі па старасьці, статыстыка ўлічвае пэнсійныя выплаты па інваліднасьці, а таксама пэнсіі ўдовам.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Зь 2000 года колькасьць немцаў, якія пераводзяць свае пэнсіі за мяжу вырасла да 1,5 млн чалавек, паведамляе Saarbrücker Zeitung. Часьцей за ўсё грашовыя пераводы накіроўваюцца ў Швэйцарыю, ЗША ды Аўстрыю.
Нямецкія пэнсіянэры ўсё часьцей жывуць за межамі Нямеччыны. Так вынікае з дадзеных Нямецкага фонду пэнсіённага страхаваньня (DRV). З 2000 года колькасьць немцаў, якія пераводзяць свае пэнсіі за мяжу вырасла з 1,1 да 1,5 млн чалавек.
У 2017 годзе, у параўнаньні з папярэднім годам, колькасьць пэнсій, пералічаных за межы ФРГ, не зьмянілася. Такіх пераводаў было зарэгістравана 1,5 млн, адзначае выданьне.
Акрамя пэнсіі па старасьці, статыстыка ўлічвае пэнсійныя выплаты па інваліднасьці, а таксама пэнсіі ўдовам. Пры гэтым многія пажылыя немцы маюць права на атрыманьне розных тыпаў пэнсій.
У значныя ступені пэнсійныя выплаты за мяжу можна патлумачыць наяўнасьцю ў гастарбайтэраў, якія па дасягненьні пэнсійнага ўзросту вяртаюцца на радзіму. У прыватнасьці гэта тычыцца працоўных мігрантаў зь Італіі, Гішпаніі, Грэцыі, Турэччыны ды былой Югаславіі.
паводле dw.com/эж