Logo Polskiego Radia
Print

Больш за 700 фотаздымкаў прыйшло на конкурс «Адпачынак у Польшчы»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.10.2018 19:13
Конкурс заключаўся ў тым, каб выслаць здымак, зроблены ў Польшчы падчас адпачынку альбо наведваньня краіны.
Адпачынак на Вісьле ў ВаршавеАдпачынак на Вісьле ў Варшавеwww.um.warszawa.pl

Больш за 700 фотаздымкаў прыйшло на конкурс «Адпачынак у Польшчы», арганізаваны Польскім інстытутам у Вільні. Сёньня ў летувіскай сталіцы Інстытут аб'явіў пераможцаў. Галоўная ўзнагарода – тур на выходныя для двух чалавек у Гданьск.
Конкурс заключаўся ў тым, каб выслаць здымак, зроблены ў Польшчы падчас адпачынку альбо наведваньня краіны. Фота можна было прысылаць цягам цэлага лета, а ў верасьні на профілі Польскага інстытуту ў Вільні на Фэйсбуку адбывалася галасаваньне. Першае месца заняла Эрыка Авіжэнене з Алітуса, якая зрабіла фота заходзячага сонца на паўвостраве Хэль.
Астатнія ўдзельнікі конкурсы атрымалі рэчавыя ўзнагароды ад Польскага інстытуту ў Вільні й Польскай турыстычнай арганізацыі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт