Logo Polskiego Radia
Print

Леанід Кучма выйшаў зь перамоўнай групы ў Менску

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.10.2018 18:31
Асобную падзяку Кучма выказаў беларускаму боку за садзейнічаньне ў арганізацыі перамоўнага працэсу.
Леанід Кучма падчас інтэрвію, жнівень 2018 годуЛеанід Кучма падчас інтэрвію, жнівень 2018 годуyoutube.com/screen

Леанід Кучма выйшаў зь перамоўнай групы ў Менску
Леанід Кучма выйшаў са складу перамоўнай групы ў Менску. У аўторак, 2 кастрычніка, адбылася апошняя сустрэча зь яго ўдзелам.
У завяршэньне сёньняшняй працы ў Менску Леанід Кучма падзякаваў калегам па Трохбаковай кантактнай групе за сумесную працу. Такім чынам падведзены вынік яго працы як прадстаўніка Ўкраіны ў Трохбаковай кантактнай групе.
Асобную падзяку Кучма выказаў беларускаму боку за садзейнічаньне ў арганізацыі перамоўнага працэсу.
У сваю чаргу спэцпрадстаўнік АБСЭ ў Кантактнай групе па ўрэгуляваньні сытуацыі ў Данбасе Марцін Сайдзік ад імя Групы падзякаваў Леаніда Кучму за яго ўклад у Менскі працэс, а таксама за яго мудрасьць і адданасьць сваёй дзяржаве – Украіне, паказаныя падчас перамоўнага працэсу ў Менску.
Паводле крыніц, Сайдзік прапанаваў падняць у гонар Кучмы келіх шампанскага ў падзяку за тры з паловай гады працы. Затым пад усеагульныя аплядысмэнты былы прэзыдэнт пакінуў залю.
Раней Кучма заяўляў, што завершыць працу ў Трохбаковы кантактнай групе калі дасягне крытычнага ўзросту.

паводле корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт