Вынесены прысуд у справе сэкс-скандалу ў нобэлеўскай Швэдзкай акадэміі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
01.10.2018 17:01
Суд у Стакгольме прыгаварыў да 2 гадоў турмы 72-гадовага Жан-Клода Арно, мужа адной з чальцоў акадэміі.
PAP/EPA/JANERIK HENRIKSSON
Яго прызналі вінаватым у двух гвалтах, у сваю чаргу апраўдалі ў справе трэцяга гвалту. У выніку скандалу ў гэтым годзе ня будзе прызнаная Нэбэлеўская прэмія па літаратуры.
Восеньню 2017 году 18 жанчын абвінавацілі Жан-Клода Арно ў сэксуальным выкарыстоўваньні, а некаторыя з іх склалі ў паліцыю заяву аб гвалце. Частка заяваў была адхіленая.
Мужчыну таксама абвінавачвалі ва ўцечцы інфармацыі аб ляўрэатах прэміі. Пасьля скандалу з акадэміі сышлі 18 чальцоў, у тым ліку сакратар Сара Даніус. У сувязі з недастатковай колькасьцю чальцоў журы было вырашана сёлета літаратурную прэмію не прызнаваць. Гэта першы такі выпадак за апошнія 70 гадоў. У будучым годзе стануць вядомыя два ляўрэаты – за 2018 і 2019 год.
Рашэньне суду ў Стакгольме не канчатковае. Яно быў абвешчаны напярэдадні прызнаньня Нобэлеўскай прэміі ў галіне мэдыцыны.
ав