Logo Polskiego Radia
Print

Заснавальнік CNN прызнаўся, што хварэе эйрадэгенэратыўным захворваньнем

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.09.2018 18:41
Ёй хварэў таксама вядомы амэрыканскі актор Робін Уільямс, які ў 2014 годзе зьдзейсьніў самагубства.
Тэд Цёрнэр, канец верасьня 2018 годуТэд Цёрнэр, канец верасьня 2018 годуyoutube.com/screen

Амэрыканскі мільярдэр і мэдыя-магнат, заснавальнік тэлебачаньня CNN (Cable News Network) Тэд Цёрнэр сказаў у інтэрвію, што хварэе нэйрадэгенэратыўным захворваньнем – дэмэнцыяй зь цельцамі Леві. Адным з сымптомаў хваробы зьяўляецца раптоўная зьмена настрою ды галюцынацыі, характэрныя для хвароб Альцгеймэра й Паркінсона.
Першымі сымптомамі хваробы зьяўляецца стомленасьць і слабая памяць. Тэд Цёрнэр сказаў, што хвароба аслабіла памяць настолькі, што ня можа прыпомніць яе назвы. Пры гэтым ён зазначыў, што, у адрозьненьні ад хваробы Альцгеймэра – гэта не сьмяротнае захворваньне.
Дэмэнцыяй зь цельцамі Леві хварэе каля 1,5 млн амэрыканцаў. На яе хварэў таксама вядомы амэрыканскі актор Робін Уільямс, які ў 2014 годзе зьдзейсьніў самагубства.

Амэрыканскі мільярдэр і мэдыя-магнат, заснавальнік тэлебачаньня CNN (Cable News Network) Тэд Цёрнэр сказаў у інтэрвію, што хварэе нэйрадэгенэратыўным захворваньнем – дэмэнцыяй зь цельцамі Леві. Адным з сымптомаў хваробы зьяўляецца раптоўная зьмена настрою ды галюцынацыі, характэрныя для хвароб Альцгеймэра й Паркінсона.

Першымі сымптомамі хваробы зьяўляецца стомленасьць і слабая памяць. Тэд Цёрнэр сказаў, што хвароба аслабіла памяць настолькі, што ня можа прыпомніць яе назвы. Пры гэтым ён зазначыў, што, у адрозьненьні ад хваробы Альцгеймэра – гэта не сьмяротнае захворваньне.

Дэмэнцыяй зь цельцамі Леві хварэе каля 1,5 млн амэрыканцаў. Ёй хварэў таксама вядомы амэрыканскі актор Робін Уільямс, які ў 2014 годзе зьдзейсьніў самагубства.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт