Logo Polskiego Radia
Print

У Славакіі затрымалі падазраваных у забойстве Яна Куцяка

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.09.2018 17:10
Злачынства, зьдзейсьненае ў лютым, прывяло да масавых пратэстаў і адстаўкі прэм'ер-міністра Славакіі.
Пратэст у Братыславе пасьля забойства Я.КуцякаПратэст у Братыславе пасьля забойства Я.КуцякаФото: wikipedia.org/By Slavomír Frešo - Own work, CC BY-SA 4.0

У Славакіі затрымалі падазраваных у забойстве журналіста Яна Куцяка і яго партнэркі.

Злачынства, зьдзейсьненае ў лютым, прывяло да масавых пратэстаў і адстаўкі прэм'ер-міністра Славакіі Робэрта Фіца.

Асобы, якія падазраюцца ў зьдзяйсьненьні наўмыснага забойства, затрыманыя сёньня раніцай. Праведзены вобшукі некалькіх дамоў.

Славацкая міністар унутраных спраў Дзяніса Сакова заявіла, што расьсьледаваньне прасунулася наперад, і выказала надзею на тое, што будуць высьветлены асноўныя матывы забойства. Яна дадала, што да гэтага часу прайшлі допыты каля 200 сьведак. Прэмʼер-міністар Славакіі Пэтэр Пэлегрыні напісаў у сацыяльных сетках, што расьсьледаваньне забойства Яна Куцяка зьяўляецца адным з прыярытэтаў урада.

Забіты мужчына быў журналістам, які расьсьледаваў, сярод іншага, сувязі прадстаўнікоў славацкіх уладаў з італьянскай мафіяй.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт