Расея ня хоча аддаваць кантроль над украінскай царквой
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
25.09.2018 15:41
«У нас там адна трэцяя ўсіх нашых прыходаў. Вернікі не аддадуць храмаў, будуць за іх змагацца».
Ілюстрацыйны здымакflickr.com
Патрыярх Канстантынопаля Барталамей І заявіў, што Ўкраінская праваслаўная царква кіеўскага патрыярхату атрымае аўтакефалію (незалежнасьць). Патрыярх зьяўляецца духоўным лідарам праваслаўных вернікаў усяго сьвету – паведамляе «Rzeczpospolita».
Раней маскоўскі патрыярх Кірыл І вінаваціў Канстантынопаль, што ён умешваецца ў справы расейскай царквы. Супрацоўнікі маскоўскага патрыярха папярэджвалі, што гэта можа выклікаць грамадзкія пратэсты, а нават «кровапраліцьце». Гаворка ідзе пра лёс Украінскай праваслаўнай царквы маскоўскага патрыярхату, у якой ва Ўкраіне больш за 11 тыс прыходаў. Расейская царква распараджаецца самымі важнымі ўкраінскімі храмамі – між іншым Пячэрскай лаўрай у Кіеве. Кіеўскі патрыярх Філарэт заявіў, што лёс гэтых сьвятынь будуць вырашаць вернікі. Расейская царква ва Ўкраіне паведамляе аднак, што Міністэрства культуры ўжо пачало рыхтаваць сьпіс дзяржаўнай маёмасьці, якой на дадзены момант распараджаецца маскоўскі патрыярхат.
«У нас там адна трэцяя ўсіх нашых прыходаў, на пэўна знойдуцца баявікі, якія захочуць пераняць над імі кантроль. Вернікі не аддадуць храмаў, будуць за іх змагацца», – кажа былы сакратар маскоўскага патрыярха Ўсевалад Чаплін. Тым ня менш, цяжка сабе ўявіць, што самыя важныя ўкраінскія храмы застануцца ў руках Масквы пасьля таго, як кіеўскі патрыярхат атрымае аўтакефалію. Гэта значна аслабіць уплыў Расеі на ўкраінскае насельніцтва – адзначае ўкраінскі палітоляг Аляксандр Палій. На ягоную думку, каб не дапусьціць масавых хваляваньняў, трэба расьпісаць рэфэрэндум на тэму будучыні Кіева-Пячэрскай лаўры.
Rzeczpospolita/нг