Logo Polskiego Radia
Print

ЮНІСЭФ: Кожныя пяць сэкундаў у сьвеце памірае дзіця

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.09.2018 15:04
Паводле найноўшай справаздачы ААН, у 2017 годзе па ўсім сьвеце памерлі больш за 6 мільёнаў дзяцей.
pixabay.com/Public Domain CC0

ЮНІСЭФ: Кожныя пяць сэкундаў у сьвеце памірае дзіця
Паводле найноўшай справаздачы ААН, у 2017 годзе па ўсім сьвеце памерлі больш за 6 мільёнаў дзяцей.
Адсутнасьць чыстай вады, вакцын і лекараў - гэта прычыны, па якіх найчасьцей паміраюць дзеці. У мінулым годзе штодзённа паміралі ў сярэднім 15 тысяч дзяцей, паведамляе „Gazeta Wyborcza”, спасылаючыся на дадзеныя ЮНІСЭФ.
Паводле іх, найчасьцей паміраюць наймалодшыя дзеці. З 6 мільёнаў 300 тысяч дзяцей ва ўзросьце да 15 гадоў, якія памерлі ў мінулым годзе, каля 85%, то бок 5 мільёнаў 400 тысяч, склалі дзеці, якім менш за 5 гадоў. Старэйшых дзяцей ва ўзросьце 5-14 гадоў памерла ў той час амаль мільён.
Паводле аўтараў дакладу на тэму дзіцячай сьмяротнасьці, які апублікавалі ААН, Сусьветная арганізацыя аховы здароўя й Сусьветны банк, у 2017 годзе кожныя пяць сэкундаў па ўсім сьвеце памірала адно дзіця.
У 2017 годзе палова сусьветных выпадкаў сьмерці дзяцей ва ўзросьце да 5 гадоў фіксавалася ў краінах Афрыкі на поўдзень ад Сахары, а 30% у Паўднёвай Азіі.
Экспэрты падкрэсьліваюць вялікія розьніцы паміж рэгіёнамі сьвету. Напрыклад, у краінах Афрыкі на поўдзень ад Сахары памірае адно на 13 дзяцей да пятага году жыцьця. У сваю чаргу ў разьвітых краінах – адно на 185. Найлепш статыстычныя дадзеныя выглядаюць у Аўстраліі й Новай Зэляндыі, дзе да пятага году жыцьця памірае толькі адно на 263 дзіцяці.
Экспэрты зьвяртаюць увагу, што статыстычныя дадзеныя, калі гаворка ідзе пра сьмяротнасьць, адрозьніваюцца нават у рамках адной дзяржавы. Калі дзіця нараджаецца ў вёсцы, то шанец на выжыцьцё ў яго на палову меншы, чым у дзіцяці, якое нарадзілася ў горадзе.
Важную ролю адыгрывае таксама адукацыя маці. Калі яны маюць як мінімум сярэднюю адукацыю, то шанец іх дзяцей дажыць пятага году жыцьця ўдвая большы, чым у выпадку неадукаваных маці, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт