Logo Polskiego Radia
Print

Украінцы затрымалі буйную партыю наркотыкаў з Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.09.2018 14:07
У аэрапорце „Барыспаль” у багажы з Варшавы памежнікі знайшлі амаль 5,5 кіляграма какаіну.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Украінцы затрымалі буйную партыю наркотыкаў з Польшчы
У аэрапорце „Барыспаль” у багажы з Варшавы памежнікі знайшлі амаль 5,5 кіляграма какаіну.
Украінскія памежнікі перахапілі кантрабанду наркотыкаў з Польшчы. У аэрапорце ў Кіеве, у адпраўленым з Варшавы багажы былі выяўленыя больш за пяць кіляграмаў какаіну. У сваю чаргу на КПП у Львоўскай вобласьці памежнікі арыштавалі каля 80 кіляграмаў макавай саломы, якую кантрабандысты спрабавалі ўвезьці на тэрыторыю Ўкраіну.
Як паведаміла прэс-служба Памежнай службы Ўкраіны, амаль 5,5 кіляграма какаіну ў міжнародным аэрапорце „Барыспаль” выявіў сабака падчас праверкі чамадана, які быў адпраўлены з Варшавы ў Тэль-Авіў.
У сваю чаргу макавая салома была перахопленая на КПП „Будомеж-Грушаў” у багажным адсеку аўтобуса, які ехаў з Польшчы ва Ўкраіны. Салому з Польшчы спрабаваў вывезьці грамадзянін Украіны.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт