Logo Polskiego Radia
Print

Заўтра распачынаецаа саміт краін ЭЗ, прысьвечаны міграцыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.09.2018 14:13
Кіраўнікі краін ЭЗ абмяркуюць прапановы ўзмацненьня Эўрапейскай памежнай і прыбярэжнай службы Фронтэкс.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Саміт Эўразьвязу, які адбудзецца на гэтым тыдні ў Зальцбургу, павінен дапамагчы залагодзіць напружаньні паміж чалецкімі краінамі, выкліканымі нелегальнай міграцыяй. Аднак усё сьведчыць аб тым, што прагрэсу ў справе цэнтраў для выратаваных на моры ўцекачоў ня будзе.
У сераду і чацьвер кіраўнікі краін ЭЗ будуць абмяркоўваць прапановы ўзмацненьня Эўрапейскай памежнай і прыбярэжнай службы Фронтэкс. Прапановы пашырэньня кампэтэнцый гэтай службы выклікаюць супраціў часткі краін – Вугоршчыны, Чэхіі, Славакіі. У сваю чаргу Нямеччына вельмі моцна падтрымлівае гэтую прапанову.
Эўрапейская камісія прапануе, каб Фронтэкс да 2020 году налічваў 10 тысяч функцыянэраў. Прапануецца таксама даць ім большыя паўнамоцтвы. Функцыянэры маглі б правяраць асобу, выдаваць дазвол ці адмаўляць ва ўезьдзе на вонкавых межах, затрымліваць на мяжы.
На бліжэйшым саміце лідары краін ЭЗ будуць агучваць свае пазыцыі ў гэтай справе. Дэбата на высокім узроўні павінна вырашыць патэнцыйныя праблемы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт