Logo Polskiego Radia
Print

На Філіпінах у выніку тайфуну загінулі дзясяткі людзей

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 17.09.2018 13:08
Паводле прадстаўніка паліцыі, яшчэ 43 чалавекі лічацца прапаўшымі безь вестак. Звыш 155 тысяч чалавек застаюцца ў сховішчах.
Ахвяры тайфуну «Мангхут» Ахвяры тайфуну «Мангхут» PAP/EPA/FRANCIS R. MALASIG

На Філіпінах у выніку тайфуну загінулі дзясяткі людзей
Колькасьць загінуўшых у выніку тайфуну «Мангхут» на Філіпінах павялічылася да як мінімум 65 чалавек. У сховішчах застаюцца звыш 155 тысяч чалавек.
Колькасьць загінуўшых у выніку разбуральнага тайфуну «Мангхут» на Філіпінах вырасла да 65 чалавек. Мясцовыя ўлады ў панядзелак, 17 верасьня, адкарэктавалі дадзеныя пра ахвяры ў бок павышэньня пасьля выяўленьня вялікай колькасьці нябожчыкаў у населеным пункце Ітагон, пацярпелым ад моцнага апоўзьня.
Па словах прадстаўніка паліцыі, яшчэ 43 чалавекі лічацца прапаўшымі безь вестак. Звыш 155 тысяч чалавек застаюцца ў сховішчах.
Тайфун «Мангхут» пранёсься над Філіпінамі 16 верасьня й сышоў у бок кантынэнтальнай часткі Кітая. У кітайскай правінцыі Гуандун загінулі не менш чатырох чалавек, больш за тры мільёны былі загадзя эвакуіраваны ў бясьпечныя раёны.
«Мангхут» пакінуў сьляды разбурэньня і ў Ганконгу, дзе пацярпелі больш за 300 чалавек. Школы ў горадзе застаюцца зачыненымі, грамадзкі транспарт працуе са значнымі перабоямі.
dw.com/эж

Колькасьць загінуўшых у выніку тайфуну «Мангхут» на Філіпінах павялічылася да як мінімум 65 чалавек. У сховішчах застаюцца звыш 155 тысяч чалавек.

Мясцовыя ўлады ў панядзелак, 17 верасьня, адкарэктавалі дадзеныя пра ахвяры ў бок павышэньня пасьля выяўленьня вялікай колькасьці нябожчыкаў у населеным пункце Ітагон, які пацярпеў ад моцнага апоўзьня.

Паводле прадстаўніка паліцыі, яшчэ 43 чалавекі лічацца прапаўшымі безь вестак. Звыш 155 тысяч чалавек застаюцца ў сховішчах.

Тайфун «Мангхут» пранёсься над Філіпінамі 16 верасьня й сышоў у бок кантынэнтальнай часткі Кітая. У кітайскай правінцыі Гуандун загінулі не менш чатырох чалавек, больш за тры мільёны былі загадзя эвакуіраваны ў бясьпечныя раёны.

«Мангхут» пакінуў сьляды разбурэньня і ў Ганконгу, дзе пацярпелі больш за 300 чалавек. Школы ў горадзе застаюцца зачыненымі, грамадзкі транспарт працуе са значнымі перабоямі.

dw.com/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт