Logo Polskiego Radia
Print

Дональд Трамп абвесьціць новыя пошліны для Кітая - СМІ

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.09.2018 16:57
Гандлёвы дысбалянс паміж дзяржавамі, паводле ацэнак Вашынгтона, складае 500 млрд даляраў на карысьць Кітая.
Прэзыдэнт ЗША Дональд ТрампПрэзыдэнт ЗША Дональд Трампpixabay.com/Public Domain CC0

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у панядзелак, 17 верасьня, можа абвясьціць аб увядзеньні новых пошлін на імпартаваныя з Кітая тавары. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на высокапастаўленага чыноўніка ў Белым доме.

Паводле інфармацыі агенцтва, гаворка ідзе пра тавары коштам 200 млрд даляраў.Гэтую інфармацыю пацьвярджае таксама выданьне The Wall Street Journal. Газэта яшчэ 15 верасьня напісала, што пра пошліны абвесьцяць у бліжэйшыя дні.

Плянуецца, што новыя пошліны на кітайскі імпарт набудуць сілу празь некалькі тыдняў. Паводле інфармацыі выданьня, гаворка ідзе пра 10-працэнтныя пошліны.

Раней Трамп раскрытыкаваў прынцыпы гандлю Кітая з ЗША. Нагадаем, незадаволенасьць Трампа выклікае гандлёвы дысбалянс паміж дзяржавамі, які, паводле ацэнак Вашынгтона, складае 500 млрд даляраў на карысьць Кітая.

корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт