Logo Polskiego Radia
Print

Міністар інфраструктуры Ўкраіны павінен здаць свае замежныя пашпарты

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.09.2018 17:54
Уладзімір Амелян падазраецца ў незаконным узбагачэньні й дэкляраваньні недакладных дадзеных.
Уладзімір Амелян Уладзімір Амелян youtube.com/screen

Суд у Кіеве 14 верасьня пастанавіў, што міністар інфраструктуры Ўкраіны Ўладзімір Амелян павінен здаць свае замежныя пашпарты. Суд разглядаў хадайніцтва аб прымяненьні меры стрыманьня Амеляну, які падазраецца ў незаконным узбагачэньні й дэкляраваньні недакладных дадзеных.
Паводле Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро Ўкраіны, выдаткі міністра перакрочылі яго афіцыйныя даходы. Уладзімір Амелян працуе ў дзяржструктурах з 2000 году. Паводле бюро, з таго часу да красавіка 2018 году ён зарабіў крыху больш за 2 млн грыўняў, а выдаткаваў – больш за 3,5 млн грыўняў. Акрамя таго, ён ня ўнёс у дэклярацыю аб маёмасьці дарагога аўтамабіля.
Уладзімір Амелян не згаджаецца з абвінавачаньнямі й заяўляе, што справа мае палітычны характар.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт