Logo Polskiego Radia
Print

У Нямеччыне страйкуюць пілёты й бартавы пэрсанал авіякампаніі Ryanair

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.09.2018 16:07
Пратэстоўцы патрабуюць павышэньня заработнай платы й паляпшэньня ўмоў працы.
У Нямеччыне страйкуюць пілёты й бартавы пэрсанал авіякампаніі Ryanair.У Нямеччыне страйкуюць пілёты й бартавы пэрсанал авіякампаніі Ryanair.PAP/EPA/HAYOUNG JEON

У Нямеччыне страйкуюць пілёты й бартавы пэрсанал авіякампаніі Ryanair
Пратэстоўцы патрабуюць павышэньня заработнай платы й паляпшэньня ўмоў працы.
У Нямеччыне адбываецца страйк пілётаў і бартавога пэрсаналу авіякампаніі Ryanair. З-за забастоўкі былі адмененыя 150 з 400 плянаваных рэйсаў. У адпаведнасьці з аб'явай, забастоўка будзе доўжыцца суткі.
Прафсаюз Verdi і Асацыяцыя пілётаў Cockpit патрабуюць павышэньня заработнай платы й паляпшэньня ўмоў працы.
Кіраўніцтва ірляндзкіх авіялініяў заяўляе, што прапанавала ўжо пілётам павышэньне зарплаты й зьмену кантрактаў, таму лічыць страйк неапраўданым.
Кіраўніцтва авіякампаніі Ryanair таксама прыгразіла ўдзельнікам страйку звальненьнямі.
Першы страйк нямецкія супрацоўнікі ірляндзкай авіякампаніі Ryanair арганізавалі ў сярэдзіне жніўня.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт