Канцэрн Boeing робіць стаўку на кітайскі рынак авіяцыі
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        12.09.2018 17:21
                    
                    Канцэрн Boeing: на працягу бліжэйшых 20 гадоў кітайскія авіякампаніі купяць каля 7 700 новых самалётаў. 
                
Канцэрн Boeing робіць стаўку на кітайскі рынак авіяцыі.Photo: WikimediaImages/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
Канцэрн Boeing робіць стаўку на кітайскі рынак авіяцыі
Канцэрн Boeing: на працягу бліжэйшых 20 гадоў кітайскія авіякампаніі купяць каля 7 700 новых самалётаў. 
Кітайскі рынак авіяцыі зьяўляецца адным з найбольш дынамічных у сьвеце. Амэрыканская канцэрн Boeing лічыць, што на працягу бліжэйшых 20 гадоў кітайскія авіякампаніі купяць каля 7 700 новых самалётаў. 
У цяперашні час кітайскае неба падзеленае напалову паміж двума сусьветнымі гігантамі па вытворчасьці самалётаў, то бок канцэрнамі Boeing і Airbus. 
Паводле выданьня „Global Times” у цяперашні час каля 52% машын, якія належаць кітайскім авіяперавозчыкам выпушчаныя канцэрнам Boeing. У 2017 годзе амаль 30% прадукцыі амэрыканскага канцэрну адпраўлялася ў Кітай. 
Амэрыканцы лічаць, што на працягу наступных 20 гадоў Кітай купіць амаль 7 700 новых самалётаў. Аднак іх занепакоенасьць выклікаюць магчымыя наступствы гандлёвай вайны паміж Кітаем і ЗША.
Пакуль найбольш папулярная ў Кітаі мадэль Boeing 737-MAX не была  ўнесеная ў кітайскі сьпіс тавараў, якія ахопліваюць дадатковыя мытныя стаўкі. 
аз