Logo Polskiego Radia
Print

Паўтара мільёна чалавек паўднёва-ўсходніх штатаў ЗША павінны эвакуіравацца

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.09.2018 14:02
З усходу да штатаў Паўночная і Паўднёвая Караліна набліжаецца ўраган «Флорэнс».
PAP/EPA/NOAA HANDOUT

Паўтара мільёна чалавек паўднёва-ўсходніх штатаў ЗША павінны эвакуіравацца ў сувязі з набліжэньнем урагану «Флорэнс». Катаклізм набліжаецца з усходу да штатаў Паўночная і Паўднёвая Караліна.
Гэта наймацнейшы ўраган у гэтым рэгіёне з 1989 году. Ён мае чацьвёрты з пяці ўзроўняў небясьпекі. Губэрнатар Паўднёвай Караліны аб’явіў эвакуацыю больш за мільёна жыхароў, а Паўночнай – чарговай чвэрці мільёна. Эвакуацыя будзе таксама праведзеная ў разьмешчаным больш на поўнач штаце Вірджынія.
У дадзены момант хуткасьць урагану «Флорэнс» складае нават 220 кілямэтраў на гадзіну. Пакуль ён дойдзе да сушы ў чацьвер, яго хуткасьць вырасьце яшчэ больш. Абедзьве Караліны, Вірджынія, а таксама штат Мэрылэнд абвясьцілі надзвычайнае становішча. Калі ўраган больш працяглы час застанецца на сушы, то яму будуць спадарожнічаць праліўныя дажджы, а ў выніку паводкі.

Паўтара мільёна чалавек паўднёва-ўсходніх штатаў ЗША павінны эвакуіравацца ў сувязі з набліжэньнем урагану «Флорэнс». Катаклізм набліжаецца з усходу да штатаў Паўночная і Паўднёвая Караліна.

Гэта наймацнейшы ўраган у гэтым рэгіёне з 1989 году. Ён мае чацьвёрты з пяці ўзроўняў небясьпекі. Губэрнатар Паўднёвай Караліны аб’явіў эвакуацыю больш за мільёна жыхароў, а Паўночнай – чарговай чвэрці мільёна. Эвакуацыя будзе таксама праведзеная ў разьмешчаным больш на поўнач штаце Вірджынія.

У дадзены момант хуткасьць урагану «Флорэнс» складае нават 220 кілямэтраў на гадзіну. Пакуль ён дойдзе да сушы ў чацьвер, яго хуткасьць вырасьце яшчэ больш.

Абедзьве Караліны, Вірджынія, а таксама штат Мэрылэнд абвясьцілі надзвычайнае становішча. Калі ўраган больш працяглы час застанецца на сушы, то яму будуць спадарожнічаць праліўныя дажджы, а ў выніку паводкі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт