Logo Polskiego Radia
Print

У Расеі затрымалі каля тысячы пратэстоўцаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.09.2018 12:59
Паводле праваабаронцаў, функцыянэры прымянялі сілу падчас разгону пратэстаў праціўнікаў павышэньня пэнсійнага ўзросту.
PAP/EPA/ANATOLY MALTSEV

У нядзелю расейская паліцыя затрымала на тэрыторыі ўсёй краіны каля тысячы чалавек. Паводле праваабаронцаў, функцыянэры прымянялі сілу падчас разгону пратэстаў праціўнікаў павышэньня пэнсійнага ўзросту. Грамадзкая незадаволенасьць адбіваецца на падзеньні папулярнасьці Ўладзіміра Пуціна і ўраду Дзьмітрыя Мядзьведзева.
Дэманстрацыі прайшлі ў 33 расейскіх гарадах. На вуліцы агулам вышлі больш за 80 тысяч чалавек, пераважна маладых людзей. У многіх месцах паліцыя брутальна разагнала ўдзельнікаў пратэсту. У Маскве і Пецярбургу паліцыянты ўжывалі дубінкі.
«Я ня веру, што людзі шчыра падтрымліваюць Пуціна, ня веру, што людзі падтрымліваюць тое, што кепскае і ня хочуць перамен. Уладзімір Пуцін даў нам халодную вайну, а ў замежнай і ўнутранай палітыцы вядзе краіну нікуды», – казалі ўдзельнікі пратэсту ў Маскве.
Улады Расеі падрыхтавалі праект зьменаў у пэнсійным узросьце. Яны прадугледжваюць выхад на пэнсію жанчын ва ўзросьце 60, мужчын – 65 гадоў.

У нядзелю расейская паліцыя затрымала на тэрыторыі ўсёй краіны каля тысячы чалавек. Паводле праваабаронцаў, функцыянэры прымянялі сілу падчас разгону пратэстаў праціўнікаў павышэньня пэнсійнага ўзросту. Грамадзкая незадаволенасьць адбіваецца на падзеньні папулярнасьці Ўладзіміра Пуціна і ўраду Дзьмітрыя Мядзьведзева.

Дэманстрацыі прайшлі ў 33 расейскіх гарадах. На вуліцы агулам вышлі больш за 80 тысяч чалавек, пераважна маладых людзей. У многіх месцах паліцыя брутальна разагнала ўдзельнікаў пратэсту. У Маскве і Пецярбургу паліцыянты ўжывалі дубінкі.

«Я ня веру, што людзі шчыра падтрымліваюць Пуціна, ня веру, што людзі падтрымліваюць тое, што кепскае, і ня хочуць перамен. Уладзімір Пуцін даў нам халодную вайну, а ў замежнай і ўнутранай палітыцы вядзе краіну нікуды», – казалі ўдзельнікі пратэсту ў Маскве.

Улады Расеі падрыхтавалі праект зьменаў у пэнсійным узросьце. Яны прадугледжваюць выхад на пэнсію жанчын ва ўзросьце 60 (раней 55), мужчын – 65 гадоў (да гэтага 60).

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт