Атручэньне Скрыпалёў: СМІ даведаліся пра замежныя паездкі падазраваных
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
08.09.2018 19:02
Для палётаў расейцы карысталіся падробленымі пашпартамі, якія больш не выкарыстоўваліся пасьля замаху.
Масква сьцьвярджае, што ня мае нічога агульнага са здарэньнем у Солсбэры (будынак МЗС Расеі ў Маскве)PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV
Расейцы Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў, якіх брытанскія ўлады падазраюць у атручэньні Сяргея й Юліі Скрыпаль, зьдзейсьнілі па меншай меры шэсьць асобных паездак у Жэнэву (Швэйцарыя) перад замахам у брытанскім горадзе Солсбэры. Пра гэта паведамляе The Telegraph са спасылкай на крыніцы ў брытанскім урадзе.
Двое расейцаў зь верасьня 2016 года па сакавік 2018-га каля 30 разоў лёталі ў Эўропу, часьцей за ўсё – у Жэнэву. Таксама паведамляецца, што ў пэрыяд зь лістапада 2017 года па люты 2018-га падазроныя замовілі дзевяць асобных рэйсаў у і з Жэнэвы.Агулам мужчыны правялі ў горадзе некалькі тыдняў.
Крыніцы ў брытанскім урадзе заяўляюць, што ўстанаўленьне асоб, зь якімі грамадзяне Расеі сустракаліся ў Швэйцарыі, стане «ключом да бягучага расьсьледаваньня».
Адзначаецца, што для палётаў расейцы карысталіся падробленымі пашпартамі, якія больш не выкарыстоўваліся пасьля замаху на Скрыпалёў.
Вялікабрытанія ўпэўненая ў датычнасьці Расеі да атручэньня Сяргея Скрыпаля й яго дачкі Юліі. Тыднем раней у атручэньні Скрыпалёў абвінавацілі расейскіх грамадзян Аляксандра Пятрова й Руслана Башырава. Пры гэтым Масква сьцьвярджае, што ня мае нічога агульнага са здарэньнем у Солсбэры.
корреспондент/вс