Ryanair запусьціць восем новых рэйсаў паміж Украінай і Польшчай
Ірляндзкая бюджэтная авіякампанія Ryanair запусьціць з Польшчы 17 новых рэйсаў, восем зь якіх – ва Ўкраіну.
У прыватнасьці, з Варшавы заплянаваныя чатыры новыя рэйсы (Аман, Кіеў, Львоў, Марсэль); з Быдгашчы – два (Глазга й Кіеў); з Кракава – 5 (Аман, Бардо, Гамбург, Кіеў, Львоў); з Познані – тры (Корк, Кіеў, Стакгольм); з Уроцлава – адзін (Кіеў).
Паведамляецца таксама пра рэйсы Гданьск – Кіеў і Гданьск – Барсэлёна.
Акрамя таго, у Ryanair паведамілі пра намер у наступным годзе разьмясьціць на сваіх польскіх базах у Варшаве (аэрапорт Модлін) і Кракаве па адным самалёце.
З улікам новых трасаў кампанія плянуе ў наступным годзе перавезьці на сваіх польскіх рэйсах 12,5 млн пасажыраў.
Ryanair 3 верасьня пачаў палёты з Украіны.
Ірляндзкая бюджэтная авіякампанія Ryanair запусьціць з Польшчы 17 новых рэйсаў, восем зь якіх – ва Ўкраіну.
У прыватнасьці, з Варшавы заплянаваныя чатыры новыя рэйсы (Аман, Кіеў, Львоў, Марсэль); з Быдгашчы – два (Глазга й Кіеў); з Кракава – пяць (Аман, Бардо, Гамбург, Кіеў, Львоў); з Познані – тры (Корк, Кіеў, Стакгольм); з Уроцлава – адзін (Кіеў).
Паведамляецца таксама пра рэйсы Гданьск – Кіеў і Гданьск – Барсэлёна.
Акрамя таго, у Ryanair паведамілі пра намер у наступным годзе разьмясьціць на сваіх польскіх базах у Варшаве (аэрапорт Модлін) і Кракаве дадаткова па адным самалёце.
З улікам новых трасаў кампанія плянуе ў наступным годзе перавезьці на сваіх польскіх рэйсах 12,5 млн пасажыраў.
Ryanair 3 верасьня пачаў палёты з Украіны.
украінская праўда/вс