Logo Polskiego Radia
Print

Нямеччына выдзеліць яшчэ 100 млн эўра рэгіёну возера Чад

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 03.09.2018 12:59
Паводле дадзеных зьнешнепалітычнага ведамства ФРН, 10 млн чалавек у рэгіёне залежаць ад гуманітарнай дапамогі.
Канфэрэнцыя па гуманітарнай сытуацыі ў рэгіёне возера Чад у БэрлінеКанфэрэнцыя па гуманітарнай сытуацыі ў рэгіёне возера Чад у Бэрліне PAP/EPA/ALEXANDER BECHER

У Бэрліне праходзіць канфэрэнцыя па гуманітарнай сытуацыі ў афрыканскім рэгіёне. У 2017 годзе ФРН ужо выдзеліла гэтаму рэгіёну 100 млн эўра, у 2018-м плянуе перавесьці столькі ж.

Грошы будуць прадстаўленыя да 2020 году, заявіў у панядзелак, 3 верасьня, міністар замежных спраў ФРН Хайко Мас (Heiko Maas) на міжнароднай канфэрэнцыі донараў у Бэрліне, прысьвечанай гуманітарнай сытуацыі ў рэгіёне. Паводле Маса, яшчэ 40 млн эўра павінны быць пералічаныя на рэалізацыю праектаў па бясьпецы ў рэгіёне.

Хайко Мас таксама нагадаў аб злачынствах, учыненых тэрарыстычнай групоўкай «Бока Харам». Пасьля выкраданьня больш чым 200 школьніц у 2014 годзе інфармацыя пра здарэньні ў рэгіёне басэйну возера Чад зьнікла зь СМІ, хоць там да гэтага часу адбываюцца жудасныя здарэньні, заявіў кіраўнік нямецкага МЗС. Паводле дадзеных зьнешнепалітычнага ведамства ФРН, 10 млн чалавек у рэгіёне залежаць ад гуманітарнай дапамогі, а 2,4 млн чалавек сталі змушанымі перасяленцамі.

Да рэгіёну возера Чад адносяцца Нігер, Нігерыя, Камэрун і Чад. Канфэрэнцыя донараў для рэгіёну праходзіла й ў 2017 годзе. Выдзеленыя тады Нямеччынай100 млн эўра былі цалкам укладзеныя ў розныя праекты, заявіў Хайко Мас. Цяперашняя канфэрэнцыя працягнецца да 4 верасьня.

паводле dw.com/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт