Італьянскі ўрад выклікае занепакоенасьць Брусэля
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        31.08.2018 13:40
                    
                                 
                
                
                    Сярод палітыкаў італьянскага кіраўніцтва ёсьць прыхільнікі выхаду з зоны эўра.
                
                
                    
                        
flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         Эўрапейская камісія чакае, што новы ўрад Італіі будзе старацца зьменшыць запазычанасьць краіны. Італія знаходзіцца на другім месцы ў Эўразьвязе па велічыні даўгоў. На першым – Грэцыя.
Камісар па фінансавых пытаньнях П’ер Масковісі ў інтэрвію італьянскай газэце "Il Sole24" падкрэсьліў, што сярод палітыкаў італьянскага кіраўніцтва, мабыць, ёсьць прыхільнікі выхаду з зоны эўра. У сваю чаргу камісар па справах бюджэту Гюнтэр Отынгер адзначыў, што існуе вялікая пагроза, што Рым унясе вэта супраць сямігадовага бюджэту ЭЗ, калі Брусэль ня прыме часткі абавязкаў, зьвязаных з наплывам імігрантаў.
Запазычанасьць Італіі – на ўзроўні 130 працэнт ВУП. Ад чэрвеня новы італьянскі ўрад ствараюць нацыяналісты (партыя "Ліга"), папулісты і эўраскептыкі з "Руху пяці зорак".