Прэзыдэнт Францыі намераны пераглядзець стратэгію бясьпекі ў Абʼяднанай Эўропе
Эмануэль Макрон паведаміў, што ў наступным месяцы прадставіць Эўрапейскаму Зьвязу прапановы па ўмацаваньні бясьпекі Супольнасьці. Прэзыдэнт Францыі дадаў, што ў пытаньнях бясьпекі Эўропа ня можа разьлічваць выключна на Злучаныя Штаты.
Апроч таго, Макрон перакананы ў тым, што ў перамовах на тэму абароназдольнасьці Эўрапейскага Зьвязу павіны ўдзельнічаць усе эўрапейскія краіны, у тым ліку Расея.
Кіраўнік Францыі пераконвае, што ЭЗ павінен распрацаваць новыя ініцыятывы й стварыць новыя альянсы, ён падкрэсьліў, што Францыя хоча забясьпечыць Эўропу, нягледзячы на «рост экстрэмізму» й «абуджэньне нацыяналізму».
Эмануэль Макрон таксама закрануў пытаньне аб Brexit. Ён сказаў, што гэта «сувэрэнны выбар брытанцаў, якія павінен выконвацца.» Францускі прэзыдэнт дадаў, што Эўрапейскі Зьвяз павінен дасягнуць пагадненьня з Вялікабрытаніяй да канца года, а адносіны з Лёнданам павінны заставацца моцнымі.
Эмануэль Макрон агучыў сваё бачаньне рэфармаваньня сыстэмы бясьпекі Эўрапейскага Зьвязу падчас сустрэчы францускіх амбасадараў у Парыжы.
Эмануэль Макрон паведаміў, што ў наступным месяцы прадставіць Эўрапейскаму Зьвязу прапановы па ўмацаваньні бясьпекі Супольнасьці. Прэзыдэнт Францыі дадаў, што ў пытаньнях бясьпекі Эўропа ня можа разьлічваць выключна на Злучаныя Штаты.
Апроч таго, Макрон перакананы ў тым, што ў перамовах на тэму абароназдольнасьці Эўрапейскага Зьвязу павіны ўдзельнічаць усе эўрапейскія краіны, у тым ліку Расея.
Кіраўнік Францыі пераконвае, што ЭЗ павінен распрацаваць новыя ініцыятывы й стварыць новыя альянсы, ён падкрэсьліў, што Францыя хоча забясьпечыць Эўропу, нягледзячы на «рост экстрэмізму» й «абуджэньне нацыяналізму».
Эмануэль Макрон таксама закрануў пытаньне аб Brexit. Ён сказаў, што гэта «сувэрэнны выбар брытанцаў, якія павінен выконвацца.» Францускі прэзыдэнт дадаў, што Эўрапейскі Зьвяз павінен дасягнуць пагадненьня з Вялікабрытаніяй да канца года, а адносіны з Лёнданам павінны заставацца моцнымі.
Прэзыдэнт Францыі агучыў сваё бачаньне рэфармаваньня сыстэмы бясьпекі Эўрапейскага Зьвязу падчас сустрэчы францускіх амбасадараў у Парыжы.
эж