У Францыі ўзброены нажом мужчына забіў дзьве асобы
У 2016 годзе зьдзяйсьняльнік нападу быў асуджаны за апраўданьне ісламскага тэрарызму.
Дзьве асобы былі забітыя, а адна цяжка параненая ў выніку ўзброенага нападу з нажом у горадзе Трап, на захад ад Парыжа. Паводле відавочцаў, 36-гадовы зьдзяйсьняльнік крычаў „Аллах Акбар”. Ён быў застрэлены супрацоўнікамі паліцыі.
Сьмяротныя ахвяры інцыдэнту гэта, хутчэй за ўсё, яго маці й сястра. Таму, на думку сьледчых, магчымай прычынай яго агрэсіі была сямейная спрэчка.
Паводле інфармацыі тэлевізiі BFM TV, забойца ўжо раней быў вядомы паліцыі, а ў 2016 годзе нават асуджаны за апраўданьне ісламскага тэрарызму.
Адказнасьць за напад узяла на сябе тэрарыстычная арганізацыя „Ісламская дзяржава”.
На месцы трагічнага здарэньня адправіўся да міністар унутраных спраў Францыі Жэрар Калон.
аз
Дзьве асобы былі забітыя, а адна цяжка параненая ў выніку ўзброенага нападу з нажом у горадзе Трап, на захад ад Парыжа. Паводле відавочцаў, 36-гадовы зьдзяйсьняльнік крычаў „Аллах Акбар”. Ён быў застрэлены супрацоўнікамі паліцыі.
Сьмяротныя ахвяры інцыдэнту гэта, хутчэй за ўсё, яго маці й сястра. Таму, на думку сьледчых, магчымай прычынай яго агрэсіі была сямейная сварка.
Паводле інфармацыі тэлевізiі BFM TV, забойца ўжо раней быў вядомы паліцыі, а ў 2016 годзе нават асуджаны за апраўданьне ісламскага тэрарызму.
Адказнасьць за напад узяла на сябе тэрарыстычная арганізацыя „Ісламская дзяржава”.
На месца трагічнага здарэньня адправіўся міністар унутраных спраў Францыі Жэрар Калон.
аз