Logo Polskiego Radia
Print

Расея падвяла вынікі ваеннай апэрацыі ў Сырыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.08.2018 15:15
Міністэрства абароны Расеі паведамляе выключна пра страты праціўніка. Пра свае ўласныя – маўчыць.
Расея падвяла вынікі ваеннай апэрацыі ў Сырыі.Расея падвяла вынікі ваеннай апэрацыі ў Сырыі.PAP/EPA/YOUSSEF BADAWI

Расея падвяла вынікі ваеннай апэрацыі ў Сырыі
Міністэрства абароны Расеі паведамляе выключна пра страты праціўніка. Пра свае ўласныя – маўчыць.
Міністэрства абароны Расеі падвяло вынікі ваеннай апэрацыі ў Сырыі, пры дапамозе якой Масква падтрымлівае рэжым Башара аль Асада. Афіцыйна апэрацыя праводзіцца з 30 верасьня 2015 году.
Злучаныя Штаты Амэрыкі й Арганізацыя Аб'яднаных Нацый неаднаразова заклікалі Расею вывесьці войскі з Сырыі. Яны пераконвалі, што падтрымліваючы рэжым у Дамаску Крэмль суадказны за гібель сотняў тысяч мірных жыхароў і забароненыя міжнароднымі канвэнцыямі хімічныя атакі.
Міністэрства абароны Расеі паведаміла, што ў ходзе апэрацыі ў Сырыі былі забітыя 86 тысяч баевікоў, у тым ліку 4,5 тысячы грамадзян Расеі й іншых былых савецкіх рэспублік. Апрача таго былі ліквідаваныя каля 600 танкаў і 700 баявых машын пяхоты праціўніка, зьнішчаныя 120 тысяч стратэгічных аб’ектаў.
Паводле дадзеных Мінабароны, у Сырыі ваявалі 63 тысяч расейскіх вайскоўцаў, у тым ліку каля 26 тысяч афіцэраў і больш за 430 генэралаў.
Аднак расейскае ведамства не паведамляе пра свае ўласных страты, поўны кошт апэрацыі й колькасьць мірных жыхароў, якія загінулі ў яе выніку. Расейскі бок маўчыць таксама наконт памеру вымушанай эміграцыі, да якой прычыніліся баявыя дзеяньні.
аз

Міністэрства абароны Расеі падвяло вынікі ваеннай апэрацыі ў Сырыі, пры дапамозе якой Масква падтрымлівае рэжым Башара аль Асада. Афіцыйна апэрацыя праводзіцца з 30 верасьня 2015 году.

Злучаныя Штаты Амэрыкі й Арганізацыя Аб'яднаных Нацый неаднаразова заклікалі Расею вывесьці войскі з Сырыі. Яны пераконвалі, што, падтрымліваючы рэжым у Дамаску, Крэмль суадказны за гібель сотняў тысяч мірных жыхароў і забароненыя міжнароднымі канвэнцыямі хімічныя атакі.

Міністэрства абароны Расеі паведаміла, што ў ходзе апэрацыі ў Сырыі былі забітыя 86 тысяч баевікоў, у тым ліку 4,5 тысячы грамадзян Расеі й іншых былых савецкіх рэспублік. Апрача таго, былі ліквідаваныя каля 600 танкаў і 700 баявых машын пяхоты праціўніка, зьнішчаныя 120 тысяч стратэгічных аб’ектаў.

Паводле дадзеных Мінабароны, у Сырыі ваявалі 63 тысячы расейскіх вайскоўцаў, у тым ліку каля 26 тысяч афіцэраў і больш за 430 генэралаў.

Аднак расейскае ведамства не паведамляе пра свае ўласныя страты, поўны кошт апэрацыі й колькасьць мірных жыхароў, якія загінулі ў яе выніку. Расейскі бок маўчыць таксама наконт памеру вымушанай эміграцыі, да якой прычыніліся баявыя дзеяньні.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт