Logo Polskiego Radia
Print

У расьсьледаваньні гібелі Шарамета зьявілася «нітачка»

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 21.08.2018 13:30
Генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка расказаў пра новыя акалічнасьці расьсьледаваньня забойства Паўла Шарамета.
Фота: Svoboda.org

У расьсьледаваньні справы аб забойстве ў Кіеве журналіста беларускага паходжаньня Паўла Шарамета зьявілася «нітачка», за якой ідуць «актыўныя сьледчыя дзеяньні», паведаміў генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка.

У той жа час пракурор пацьвердзіў, што па справе і пасьля двух гадоў сьледзтва няма падазраваных.

«Мы цяпер маем інфармацыю, якая, імаверна, выведзе нас як мінімум на выканаўцаў, а потым і на заказчыкаў. Але — магчыма. Падкрэсьліваю гэта слова», — сказаў Луцэнка.

Журналіст Павел Шарамет быў забіты 20 ліпеня 2016 года ў цэнтры Кіева ў выніку падрыву аўтамабіля.

Svaboda.org/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт