Logo Polskiego Radia
Print

Ахвяра «Навічка» асьлепла і ня можа гаварыць

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 21.08.2018 12:30
Брытанец Чарлі Роўлі, атручаны нэрвова-паралітычным рэчывам «Навічок», зноў шпіталізаваны.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0

Брытанец Чарлі Роўлі, выпісаны з бальніцы прыкладна месяц таму пасьля атручваньня нэрвова-паралітычным рэчывам «Навічок», зноў шпіталізаваны. На гэты раз праз праблемы са зрокам. Пра гэта расказаў яго брат Мэт’ю Роўлі.

Паводле брата, Чарлі Роўлі трапіў у бальніцу на выхадных і цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі. Ён практычна асьлеп, а таксама зь цяжкасьцю выказвае свае думкі па тэлефоне. Прадстаўнікі бальніцы не даюць інфармацыю пра пацыента.

21 ліпеня Чарлі Роўлі выпісалі са шпіталя. Яго сяброўка Дон Стэрджэс за два тыдні да таго памерла ад атручваньня «Навічком».

30 чэрвеня брытанцаў 44-гадовую Дон Стэрджэс і яе 45-гадовага прыяцеля Чарлі Роўлі знайшлі непрытомнымі ў крытычным стане ў доме ў горадзе Эймсбэры, што знаходзіцца за 20 кілямэтраў ад горада Солсбэры, дзе 4 сакавіка атруцілі былога расейскага разьведчыка Сяргея Скрыпаля і яго дачку Юлію.

Svaboda.org/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт