Дзяржкамтэлерадыё Ўкраіны ўнёс на разгляд ураду краіны праект аб магчымасьці прымяненьня пэрсанальных санкцый супраць шэрагу расейскіх выдавецтваў, якія „ствараюць і распаўсюджваюць прадукцыю антыўкраінскага характару”.
Па выніках маніторынгу раней у ведамстве быў складзены пералік кніжных выданьняў, зьмест якіх нібыта накіраваны на „ліквідацыю незалежнасьці Ўкраіны, прапаганду гвалту, распальваньне міжэтнічнай, расавай, рэлігійнай варожасьці, зьдзяйсьненьня тэрарыстычных актаў, замах на правы й свабоды чалавека”. У цяперашні час у гэтым пераліку 192 выданьні й 35 выдавецтваў РФ. Пры гэтым іх назвы не пазначаныя.
Калі праект будзе ўхвалены ўрадам, далей дакумэнт будзе вынесены на разгляд Савета нацыянальнай бясьпекі й абароны.
У пачатку 2017 году ва Ўкраіне ўступіў у сілу закон, які абмяжоўвае ўвоз у краіну „замежнай прадукцыі антыўкраінскага зьместу”. У красавіку 2017 году ўрад зацьвердзіў парадак абавязковай канфіскацыі з абарачэньня вырабленай у РФ выдавецкай прадукцыі, якая трапіла ва Ўкраіну без адпаведнага дазволу.
ej.by/аз
Украіна рыхтуе санкцыі супраць расейскіх выдавецтваў
У 2017 годзе ва Ўкраіне ўступіў у сілу закон, які абмяжоўвае ўвоз у краіну „прадукцыі антыўкраінскага зьместу”.