Logo Polskiego Radia
Print

Невядомыя стралялі па амбасадзе ЗША ў Анкары

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.08.2018 14:31
Інцыдэнт супадае з паглыбленьнем крызісу ў адносінах паміж ЗША й Турцыяй.
Невядомыя стралялі па амбасадзе ЗША ў Анкары.Невядомыя стралялі па амбасадзе ЗША ў Анкары. PAP/EPA/STR

Невядомыя стралялі па амбасадзе ЗША ў Анкары
Інцыдэнт супадае з паглыбленьнем крызісу ў адносінах паміж ЗША й Турцыяй.
У ноч на панядзелак невядомыя злачынцы абстралялі амбасаду Злучаных Штатаў Амэрыкі ў сталіцы Турцыі Анкары. У выніку нападу ніхто не пацярпеў.
Кулі трапілі ў асноўным у будку ахоўнікаў амбасады. Паліцыя шукае зьдзяйсьняльнікаў нападу, якія, хутчэй за ўсё, рухаліся на аўтамабілі белага колеру.
Інцыдэнт супадае з паглыбленьнем крызісу ў адносінах паміж ЗША й Турцыяй, да якога, у прыватнасьці, прычынілася затрыманьне амэрыканскага пастара Эндру Брэнсана.
Турэцкія ўлады абвінавачваюць яго ў дачыненьні да падрыхтоўкі дзяржперавароту ў Турцыі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт