Logo Polskiego Radia
Print

У Бразыліі здарыўся напад на лягер бежанцаў з Вэнэсуэлы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.08.2018 15:11
Нападнікі падпалілі і разбурылі намёты ўцекачоў, змушаючы іх вярнуцца ў сваю краіну.
Foto: twitter.com/jesusmedinae

Жыхары горада Пакарайма, на поўначы Бразыліі, у суботу ноччу напалі на два імправізаваныя лягеры бежанцаў з Вэнэсуэлы.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, гэта было зроблена ў адплату за нібыта зьбіцьцё вэнэсуэльцамі днём раней на адной з мясцовых гандляроў. Нападнікі падпалілі і разбурылі намёты ўцекачоў, у выніку шмат хто зь іх быў вымушаны вярнуцца ў сваю краіну. Паводле дадзеных паліцыі, ніхто не пацярпеў. Таксама няма затрыманых.

12 тысячны Пакарайма месьціцца на мяжы з Вэнэсуэлай, у штаце Рарайма, на галоўным шляху ўцёкаў дзясятак тысяч вэнэсуэльцаў з ахопленай крызісам краіны.

Як кажуць мясцовыя ўлады, масавы прыток мігрантаў з Вэнэсуэлы прывёў да росту злачыннасьці і ксэнафобскіх настрояў.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт