У Вэнэсуэле павялічваюць заробкі ў 60 разоў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
18.08.2018 16:34
20 жніўня ў краіне адбудзецца дэнамінацыя, а нацыянальная валюта будзе прывязана да крыптавалюты Petro.
Kremlin.ru/Wikipedia/CC BY 4.0
Афіцыйны Каракас спадзяецца, што пасьля ўводу ў абарачэньне адзінка крыптавалюты Petro будзе каштаваць 60 даляраў або 3,6 тысячы дэнамінаваных сувэрэнных балівараў.
Мінімальны заробак пры гэтым складзе палову крыптаманэты, то бок 1,8 тысячу балівараў, тады як у цяперашні час яна складае тры мільёны балівараў (30 сувэрэнных балівараў пасьля дэнамінацыі). У выніку рэформы вэнэсуэльская нацыянальная валюта пазбавіцца пяці нулёў.
Улады Вэнэсуэлы вырашылі правесьці грашовую рэформу з-за цяжкага эканамічнага крызісу і гіпэрінфляцыі. З-за гэтага неаднаразова праходзілі вулічныя пратэсты з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Нікаласа Мадуры, аднак у траўні яго пераабралі.
Мадура сьцьвярджае, што названыя меры дапамогуць «радыкальна стабілізаваць і зьмяніць грашова-крэдытнае і фінансавае жыцьцё дзяржавы», які пакутуе ад гіпэрінфляцыі.
ПР/юл