Logo Polskiego Radia
Print

АБСЭ знайшла ў сэпаратыстаў вялікую колькасьць боепрыпасаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.08.2018 16:11
Сэпаратысты на Данбасе парушаюць дамоўленасьці аб разьмяшчэньні сілаў.
Фото: pixabay.com

Спэцыяльны маніторынг місіі АБСЭ, што працуе на Данбасе, выявіў велізарную колькасьць боепрыпасаў у прарасейскіх сэпаратыстаў.

Апроч таго, назіральнікі Арганізацыі па бясьпецы й супрацоўніцтве ў Эўропе паведамілі пра выкрыцьцё цяжкай ваеннай тэхнікі, якая разьмешчаная там, адкуль яна павінна быць выведзеная.

Беспілётны лятальны апарат АБСЭ сфатаграфаваў у раёне пад кантролем сэпаратыстаў блізу горада Крышталевый у Луганскай вобласьці 775 скрыняў з боепрыпасамі, а таксама 118 скрыняў снарадаў зямля-зямля ды ўстановак тупы Град.

Назіральнікі АБСЭ заўважылі на тэрыторыі, кантраляванай сэпаратыстамі, дзясяткі гаўбіц, танкаў і ракетных сыстэм Град, якія былі па-за зонай, пазначанай у рамках дамоўленасьці аб разьмяшчэньні сілаў.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт