Logo Polskiego Radia
Print

Расея абвергла інфармацыю аб вызваленьні Алега Сянцова

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 12.08.2018 13:50
Зьвесткі аб вызваленьні ўкраінскага рэжысёра праз 90 дзён галадоўкі паявіліся ўчора вечарам.
pixabay.com/Public Domain/CC0

«Інфармацыя пра тое, што асуджаны Сянцоў А. Г. нібыта пакінуў выпраўленчую калёнію, не адпавядае рэчаіснасьці», – паведамілі ў прэс-службе ўпраўленьня Фэдэральнай службы па выкананьні пакараньняў па Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе.

Такім чынам, інфармацыя пра тое, што самалёт з украінцам-палітвязьнем Алегам Сянцовым вылецеў з расійскага Салехарда, аказалася фальшыўкай. Нагадаем, што яе распаўсюдзіла ў фэйсбуку журналістка Вікторыя Іўлева.

Наша Ніва/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт