Logo Polskiego Radia
Print

Ryanair адмяніў каля 400 рэйсаў з-за забастоўкі пілётаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.08.2018 14:54
Пілёты бюджэтнай авіякампаніі абвясьцілі страйк з патрабаваньнем паляпшэньня ўмоваў працы і павышэньня заработнай платы.
PAP/EPA/JERRY LAMPEN

У Нямеччыне, Бэльгіі, Нідэрляндах, Ірландыі і Швэцыі пілёты бюджэтнай авіякампаніі Ryanair абвясьцілі страйк. Наступствы пратэсту адчуваюць і палякі, паколькі адменены рэйсы ў і з Польшчы.

У выніку забастоўкі амаль 55 тысяч пасажыраў не змаглі паляцець сёньня. У агульнай складанасьці былі адкліканы амаль 400 рэйсаў з 2400 заплянаваных на сёньня. Больш за ўсё рэйсаў было адменена ў Нямеччыне - 250, у Бэльгіі - больш за 100.

Да ўчорашняга дня не было вядома, ці ўдзел у страйку прымуць пілёты з Нідэрляндаў, таму што кампанія Ryanair спрабавала заблякаваць у судзе магчымасьць правядзеньня акцыі пратэсту. Аднак, суд адхіліў гэтае патрабаваньне.

Чальцы прафсаюза авіякампаніі патрабуюць паляпшэньня ўмоваў працы і павышэньня заработнай платы. У сваю чаргу прадстаўнікі Ryanair лічаць, што патрабаваньні прафсаюзаў зьяўляюцца неабгрунтаванымі. Яны сьцьвярджаюць, што ўмовы, якія кампанія прадастаўляе сваім супрацоўнікам, адпавядаюць умовам у іншых авіякампаніях.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт