Logo Polskiego Radia
Print

Гішпанскі зьнішчальнік Eurofighter выпадкова выстрэліў ракету над Эстоніяй

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.08.2018 11:11
Ракета паляцела ў кірунку поўначы, хоць дакладная траекторыя і яе лёс невядомыя.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакfot. Lockheed Martin/CC

У аўторак блізу горада Отэпя ў Эстоніі, гішпанскі зьнішчалнік Eurofighter Typhoon выпусьціў ракету. Ракета паляцела ў кірунку поўначы, хоць дакладная траекторыя і яе лёс невядомыя, – паведаміў партал estonianworld.com.

Эстонская армія сьцьвярджае, што ракета мае даўжыню 3,7 м і дыямэтр 18 см. Меркаванае месца, дзе яна ўпала знаходзіцца каля 65 км на поўнач ад эстонскага горада Тарту.

Эстонская армія просіць перадаваць інфармацыю, калі хто знойдзе фрагмэнты ракеты.

Зьнішчальнік, які выпадкова выстрэліў ракету, вярнуўся ў базу у летувіскім горадзе Шаўлі.

Гішпанскія самалёты маюць сваю базу ў Летуве ў рамках місіі Балтыйскай паветранай паліцыі Baltic Air Policing, якая была створана ў 2004 годзе, каб дапамагчы Эстоніі, Латвіі і Летуве, якія ня маюць сваёй ўласнай сыстэму СПА. Мэтай місіі зьяўляецца прадухіленьне несанкцыянаванага пранікненьня ў паветраную прастору краін Балтыі.

Самалёты заходніх саюзьнікаў найчасьцей выяўлаюць парышэньні паветранай прасторы расейскімі самалётамі.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт