Logo Polskiego Radia
Print

Партрэт Шуневіча пранесьлі на гей-парадзе ў Стакгольме

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.08.2018 09:33
Вобраз міністра ўнутраных спраў Беларусі становіцца даволі папулярным на гей-парадах у сьвеце.
PAP/EPA/Hossein Salmanzadeh

Партрэт Шуневіча пранесьлі на гей-парадзе ў Стакгольме
Вобраз міністра ўнутраных спраў Беларусі Ігара Шуневіча становіцца даволі папулярным на гей-парадах, якія праходзяць у сьвеце. На чарговым прайдзе, які прайшоў у Стакгольме ўжо ў 20-ы раз, беларусы, якія ўдзельнічалі ў ім, разам з бел-чырвона-белым сьцягам несьлі партрэт генэрала Шуневіча, а таксама расьцяжку: «Лепш быць геем, чым дыктатарам» (у 2012-м Аляксандар Лукашэнка заявіў, што лепш быць дыктатарам, чым «галубым»).
Раней партрэт галоўнага міліцыянта краіны быў заўважаны на гей-парадзе ў амэрыканскім Луісвіле, нагадвае svaboda.org.
Нагадаем, вясёлкавы сьцяг над будынкам амбасады Вялікабрытаніі ў Менску быў вывешаны 17 траўня з нагоды Міжнароднага дня барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй. Пасол Вялікабрытаніі Фіёна Гіб выступіла з відэазваротам, у якім адзначыла, што нават у краінах з прагрэсіўным заканадаўствам сацыяльныя нормы могуць адставаць. Яна падкрэсьліла, што ЛГБТ-людзям даводзіцца мець справу з «санкцыянаванай дзяржавай дыскрымінацыяй, стыгмай і злачынствамі на глебе нянавісьці, адсутнасьцю належнай прававой абароны».
Неўзабаве пасьля гэтага на сайце МУС Беларусі зьявіўся камэнтар, у якім выказвалася шкадаваньне ў сувязі з тым, што «над пасольствам Вялікабрытаніі быў вывешаны вясёлкавы сьцяг – сымбаль людзей з нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыяй».
Сам міністар лічыць, што дадзеная акцыя амбасады была «пэўнай праверкай нашай грамадзянскай супольнасьці на сталасьць»: «Наша грамадзянская супольнасьць не зусім прайшла гэтую праверку. Ні адна з грамадзкіх арганізацый, аб'яднаньняў, груп асобаў не абурылася тым фактам і не запатрабавала зьняць гэты прадмет (ЛГБТ-сьцяг), які, дарэчы кажучы, быў вывешаны ў парушэньне Венскай канвэнцыі і дыпляматычных адносін. На жаль, ні рэлігійныя, ні грамадзкія арганізацыі не адрэагавалі на гэта. Можа быць, мы сапраўды вельмі сурʼёзна талерантны народ у гэтым сэнсе».

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт