Logo Polskiego Radia
Print

Эрдаган прыгразіў замарозіць актывы амэрыканскіх міністраў у Турцыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.08.2018 15:08
Гэта адказ Анкары на на санкцыі ЗША з-за затрыманьня пастара Эндру Брансана.
PAP/EPA/TURKISH PRESIDENTAL PRESS OFFICE HANDOUT

Эрдаган прыгразіў замарозіць актывы амэрыканскіх міністраў у Турцыі ў адказ на санкцыі
Прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што загадае замарозіць актывы шэрагу амэрыканскіх міністраў у Турцыі, калі такія ёсьць, у адказ на санкцыі ЗША з-за затрыманьня пастара Эндру Брансана, паведамляе ў суботу агенцтва «Анадолу».
«Тыя, хто лічыць, што Турцыя адступіць перад пагрозамі і абсурднымі рашэньнямі пра санкцыі, ня ведаюць гэтую краіну і народ», – дадаў турэцкі прэзыдэнт. Эрдаган адзначыў, што Анкара ня мае намеру ўступаць у гульню, якая прынясе пройгрыш абодвум бакам.
«Перанос палітычных і судовых спрэчак у эканамічную плоскасьць нанясе шкоду абодвум бакам», – прыводзіць агенцтва яго словы.
ЗША прынялі рашэньне ўвесьці санкцыі ў дачыненьні да кіраўніка мінюста Турцыі Абдулхаміта Гюля і міністра ўнутраных спраў Сюлеймана Сойле. Абмежавальныя меры будуць уведзены ў адказ на ўтрыманьне пад вартай у Турцыі грамадзян ЗША, у тым ліку пастара Эндру Брансана, якога ў Турцыі абвінавачваюць у сувязях з арганізацыяй «ФЭТО» і датычнасьці да спробы дзяржаўнага перавароту ў 2016 годзе.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт