Logo Polskiego Radia
Print

Сотні мусульманак пратэставалі ў цэнтра Капэнгагена

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.08.2018 13:01
З сёньняшняга дня ў Даніі забаронена насіць вопратку, якая закрывае твар.
PAP/EPA/Mads Claus Rasmussen

Сотні жанчын, апранутых у традыцыйную мусульманскую вопратку, паранджу і нікаб, пратэставалі ў цэнтра Капэнгагена супраць забароны закрыцьця твару. Новы закон у Даніі прынялі ў траўні, сёньня ён увайшоў у жыцьцё.
Мусульманка, якая парушыць закон, можа атрымаць штраф у памеры 130 эўра. Прыхільнікі новага закону аргумэнтуюць, што ён дапаможа мусульманам інтэгравацца з дацкім грамадзтвам. Многія з іх таксама мяркуюць, што галаўны ўбор, які закрывае твар, можа ўскладняць высьвятленьне асобы, таксама як балаклава ці прычэпленая барада.
Праціўнікі закону сьцьвярджаюць, што ён ударае ў асабістую свабоду і права выбару.
Новы закон дазваляе насіць паранджу, якая не закрывае твар. Мусульмане складаюць 5% жыхароў Даніі (5,7 млн). Мяркуецца, што кожны дзень 150, 200 чалавек у Даніі носяць вопратку, якая закрывае ўсё цела.
Падобныя да дацкага законы раней увялі, між іншым, Францыя, Аўстрыя, Бэльгія, Баварыя.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт