СМІ ЦАР: журналістаў спачатку выкралі, потым катавалі, а затым забілі
Чальцоў расейскай здымачнай групы, забітых у Цэнтральнаафрыканскай рэспубліцы, перад расправай выкралі і дапыталі, паведамляе партал Palmarescentrafrique.com са спасылкай на ўласныя крыніцы. Выданьне таксама апублікавала фатаграфію двух забітых журналістаў у кузаве пікапа. Галоўны рэдактар «Цэнтра кіраваньня расьсьледаваньнямі» Андрэй Каняхін пацьвердзіў сапраўднасьць фатаграфіі, на ёй цела Архан Джэмаля і Аляксандра Растаргуева.
Як паведамляе партал, да забойства журналіста Архан Джэмаля, рэжысёра Аляксандра Растаргуева і апэратара Кірыла Радчанкі датычныя баявікі мусульманскай групоўкі «Сялека», якія кантралююць навакольлі горада Дэкоа – ён знаходзіцца на шляху, па якім ехалі расейцы. Імі кіруе чалавек па імі Нурэдзін Адам.
Выданьне адзначае, што рашэньне расейцаў ехаць без суправаджэньня было «вялікай памылкай».
Нагадаем, раней паведамлялася, што журналістаў абстралялі на дарозе пасьля таго, як яны адхіліліся ад вызначанага маршруту. Кіроўца расейскіх журналістаў расказаў, што калі аўтамабіль знаходзіўся ў 23 кілямэтрах ад Сібу, з кустоў выскачылі ўзброеныя людзі. Яны адкрылі па машыне агонь, у выніку расейскія журналісты загінулі імгненна.
Агенцтва Associated Press са спасылкай на прадстаўніка ўладаў горада Сібу Марсэліна Йойо паведаміла, што на журналістаў напалі каля 10 чалавек, якія гаварылі на арабскай мове. Паводле яго слоў, журналістаў забілі на месцы, а кіроўца аўтамабіля зьбег і паведаміў пра здарэньне ўладам.
Матывы тых, хто нападаў не вядомыя. Мяркуецца, што гаворка можа ісьці аб рабаваньні. Вядома, што з сабой у журналістаў было больш за 8 тысяч даляраў наяўнымі і дарагая здымачная апаратура.
Нагадаем, 31 ліпеня ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы былі знойдзеныя мёртвымі трое журналістаў з Расеі: Архан Джэмаль, Аляксандар Растаргуеў і Кірыл Радчанка. Яны прыехалі ў краіну на здымкі дакумэнтальнага фільма – па адных дадзеных, пра «ЧВК Вагнера», па іншых – «аб мясцовым жыцьці».

tut.by/ав