Logo Polskiego Radia
Print

Гішпанію ахапіла забастоўка таксістаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 31.07.2018 09:07
Таксісты пагражаюць блякаваць вакзалы, аэрапорты й нават мяжу з Францыяй, калі адхіляць іх патрабаваньні.
pixabay.com/Public Domain CC0

Гішпанію ахапіла забастоўка таксістаў
Таксісты пагражаюць блякаваць вакзалы, аэрапорты й нават мяжу з Францыяй, калі ўлады адхіляць іх патрабаваньні.
Таксісты гішпанскіх гарадоў працягваюць бестэрміновую забастоўку супраць выдачы ліцэнзій кампаніям, якія прадастаўляюць аўтамабілі напракат для плятформаў Uber або Cabify.
Так, раніцай у панядзелак, 30 ліпеня, больш за паўтары тысячы таксі заблякавалі рух у абодвух напрамках па цэнтральных вуліцах Барсэлёны. Як адзначаецца, забастоўка закранула тысячы турыстаў і мясцовых жыхароў.
Таксісты Мадрыда, якія далучыліся да бестэрміновага страйку ў суботу, заблякавалі восем зь дзесяці палос руху на адной з асноўных аўтамагістраляў гішпанскай сталіцы.
Акцыі таксістаў таксама праходзяць у іншых гарадах краіны: Малазе, Валенсіі, Сарагосе й інш.
У выпадку невыкананьня іх патрабаваньняў, таксісты пагражаюць блякаваць вакзалы, аэрапорты й нават мяжу з Францыяй.
Прычынай страйку стала прыпыненьне Вярхоўным судом Каталёніі рашэньня мэра Барсэлёны аб абмежаваньні колькасьці ліцэнзій кампаній, якія прадстаўляюць аўтамабілі напракат зь кіроўцам, чым карыстаюцца плятформы Uber або Cabify. Таксісты настойваюць, што неабмежаваная выдача такіх ліцэнзій забівае звычайныя службы таксі.

Таксісты гішпанскіх гарадоў працягваюць бестэрміновую забастоўку супраць выдачы ліцэнзій кампаніям, якія прадастаўляюць аўтамабілі напракат для плятформаў Uber або Cabify.Так, раніцай у панядзелак, 30 ліпеня, больш за паўтары тысячы таксі заблякавалі рух у абодвух напрамках па цэнтральных вуліцах Барсэлёны. Як адзначаецца, забастоўка закранула тысячы турыстаў і мясцовых жыхароў.

Таксісты Мадрыда, якія далучыліся да бестэрміновага страйку ў суботу, заблякавалі восем зь дзесяці палос руху на адной з асноўных аўтамагістраляў гішпанскай сталіцы.

Акцыі таксістаў таксама праходзяць у іншых гарадах краіны: Малазе, Валенсіі, Сарагосе й інш.

У выпадку невыкананьня іх патрабаваньняў, таксісты пагражаюць блякаваць вакзалы, аэрапорты й нават мяжу з Францыяй.

Прычынай страйку стала прыпыненьне Вярхоўным судом Каталёніі рашэньня мэра Барсэлёны аб абмежаваньні колькасьці ліцэнзій кампаній, якія прадстаўляюць аўтамабілі напракат зь кіроўцам, чым карыстаюцца плятформы Uber або Cabify. Таксісты настойваюць, што неабмежаваная выдача такіх ліцэнзій забівае звычайныя службы таксі.

корреспондент/вс

здымак мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт